У рамках новых захадаў прапануецца:
- спыніць супрацоўніцтва міжнародных спартыўных федэрацый з нацыянальнымі органамі кіравання спортам Расіі і Беларусі;
- адхіліць ад уплывовых пасад у міжнародных спартыўных федэрацыях асоб, цесна звязаных з расійскім або беларускім урадам;
- разгледзець магчымасць прыпыніць трансляцыі міжнародных спартыўных спаборніцтваў у Расіі і Беларусі.
У выпадку, калі нацыянальныя або міжнародныя спартыўныя арганізацыі дазволяць атлетам з гэтых краін удзельнічаць у спаборніцтвах, спартсмены павінны выступаць строга ў нейтральным статусе, падкрэсліваецца ў заяве. Выкарыстанне сцягоў, гербаў і гімнаў Расіі ці Беларусі мусіць быць забаронена.
Раней пра пажаданасць новых абмежавальных мераў казалі міністры спорта гэтых 35 краін.





