Cёння раніцай выйшла на волю блогерка і дызайнерка Вольга Такарчук. За кратамі яе ўтрымлівалі больш за год, піша «Вясна».

Нагадаем, суд Заводскага раёна Мінска 20 снежня прысудзіў Вользе паўтара года калоніі. Яе абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342, арт. 188 і арт. 391.

Вольга на волі

Вольга на волі

Таксама з жаночай калоніі сёння выходзіць Анастасія Міронцава. 

Яе разам з сястрой Вікторыяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Справа звязаная з падзеямі 10 жніўня ў Мінску. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных справаў. 1 красавіка Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 года.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3