Фота: Bob Edme / AP

Фота: Bob Edme / AP

Асноўнае суперніцтва за кантроль над парламентам разгорнецца паміж трыма выбарчымі блокамі і партыяй на чале з Марын Ле Пен.

Апытанні, праведзеныя перад выбарамі, паказваюць, што ў блока «Разам!», які падтрымлівае прэзідэнта Эманюэля Макрона, ёсць шанцы атрымаць у парламенце большасць. Ён можа, па дадзеных Ifop, атрымаць 250-290 месцаў з неабходных 289.

Левы блок Жан-Люка Меланшона, які аб'ядноўвае сацыялістаў, камуністаў і зялёных, можа атрымаць 190-235 мандатаў.

Трэцяй сілай, хутчэй за ўсё, стануць правацэнтрысты з 42-62 крэсламі, а нацыяналісты Ле Пен могуць атрымаць 25-28 месцаў.

Але магчымыя і нечаканасці. Найперш іх чакаюць ад левага блока Меланшона, які мае шанцы сваім поспехам пазбавіць блок Макрона парламенцкай большасці, звязаўшы тым самым рукі прэзідэнту. 

Паглынуўшы памяркоўных левых, 70-гадовы Меланшон, які захапляецца колішнім венесуэльскім лідарам Уга Чавесам і хоча, каб Францыя выйшла з НАТА, стварыў магутны левы рух, які дасягнуў неверагоднага адзінства. Ён падабаецца, у прыватнасці, людзям, якія выступаюць за экалагічныя змены, гараджанам і моладзі: яго падтрымліваюць 44% людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Гэтым разам Меланшон выстаўляе кандыдатамі ў дэпутаты смелых пачаткоўцаў у палітыцы, уключаючы пекара з усходу Францыі і пакаёўку з-пад Парыжа. Таксама ён спрытна развязаў у краіне дэбаты вакол ролі, у якой ён бачыць самога сябе — прэм'ер-міністра. 

Партыя Макрона не можа гуляць на навізне, таму абапіраецца перадусім на свае праграмныя абяцанні. Найбольш важным напрамкам працы парламента ў выпадку перамогі праўладнага блока дэкларавана пераадоленне крызісу, выкліканага ростам кошту жыцця. Упор робіцца на сумесную працу з прэзідэнтам і рэалізацыю яго перадвыбарчых абяцанняў: Макрон абяцаў правесці ў найбліжэйшыя пяць гадоў серыю рэформаў у сферы падаткаў, сацыяльнага забеспячэння і экалогіі.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0