Спрошчаны парадак пераходу жыхароў «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей у расійскае грамадзянства будзе выглядаць так:
— правілы распаўсюджваюцца на грамадзян Украіны, «ДНР» і «ЛНР», якія пастаянна там жывуць, Запарожскай або Херсонскай абласцей;
— падаць заяву аб прыёме ў расійскае грамадзянства трэба ў тэрытарыяльны орган МУС Расіі;
— разам з заявай трэба падаць наступныя дакументы і іх копіі (а таксама іх пераклад на рускую):
1) дакумент, які засведчвае асобу і грамадзянства Украіны, «ДНР» або «ЛНР» з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства
2) дакумент аб змене прозвішча, імя і/або імя па бацьку
3) дакумент аб заключэнні/скасаванні шлюбу
4) пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, уключанага ў заяву.
Заявы разглядаюцца ў тэрмін да 3 месяцаў з дня падачы заявы і дакументаў.





