Юрый Кендыш (злева) каля аўтамабіля. Фота з сацыяльных сетак

Юрый Кендыш (злева) каля аўтамабіля. Фота з сацыяльных сетак

Футбалісты латвійскага клуба «Рыга», украінцы Філіпаў, Юрчанка, Вакулка, і беларус Юрый Кендыш разам набылі аўтамабіль Nissan X-Trail для патрэб Узброеных сілаў Украіны. 

Прычым машына не паехала пустой. Латвійскія валанцёры напакавалі яе гуманітаркай, піша ўкраінскі футбаліст і журналіст Дзмітрый Паваразнюк.

31-гадовы Юрый Кендыш гуляў за салігорскі «Шахцёр», брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ, а таксама за нацыянальную зборную Беларусі. У Латвіі ён выступае са студзеня 2022-га.

Выкарыстанне джыпаў для патрэб мабільных груп стала характэрным метадам украінскай арміі пасля нападу Расіі.

Чытайце таксама: Алесь Сантоцкі: Лукашэнка так і не зразумеў, чаму ўкраінцы выстаялі

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1