Начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі Віктар Гулевіч заявіў аб нарошчванні ваеннай прысутнасці ЗША і іх саюзнікаў каля беларускай мяжы. Ён сцвярджае, што ў вучэннях плануецца задзейнічаць да 20 тысяч чалавек і вялікую колькасць тэхнікі. Акрамя таго, паводле яго слоў, плануюцца яшчэ сем вучэнняў на тэрыторыі краін, якія мяжуюць з Беларуссю.

«Пры гэтым адпрацоўка пытанняў па прымяненні разведвальна-дыверсійных сіл, высадка дэсанта, прымяненне сіл спецыяльных аперацый не сведчыць аб міралюбівай скіраванасці гэтых вучэнняў. Зыходзячы з гэтага, ва Узброеных сілах выпрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам», — заявіў Гулевіч.

З мэтай забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь на паўднёвым напрамку сілы падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый разгорнутыя на трох тактычных кірунках, паведаміў Гулевіч.

У рамках праверкі з 10 мая ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях сфармуюць тэрытарыяльныя войскі Кобрынскага і Лідскага раёнаў, дадалі ў прэс-службе ведамства. З запасу на вайсковыя зборы плануецца прызваць каля 430 чалавек.

Аб пачатку «раптоўнай праверкі сіл рэагавання» ў Мінабароны Беларусі аб'явілі 4 мая. Мэта праверкі, як заявілі ў ведамстве, — ацэнка гатоўнасці і здольнасці ваенных да «аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый». Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што гэтыя «мерапрыемствы з'яўляюцца адной з найбольш эфектыўных форм навучання войскаў і не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0