Выведка Мінабароны Украіны ідэнтыфікавала абаіх — Таццяна С. і яе сын Канстанцін, які цяпер знаходзіцца ў Харкаўскай вобласці. Яны жывуць у горадзе Савецк Калінінградскай вобласці.

Маці звяртаецца да сына «рыбка мая» і распытвае яго пра справы. Той расказвае, што толькі вярнуўся з лазні і збіраецца ісці па бульбу «к этим, к селянам».

На пытанне маці, купляюць яны бульбу ці ім так яе даюць, Канстанцін адказаў: 

«Так даюць. Прыйшлі і набралі. Кніг набралі, чытаем, культурна развіваемся».

 У адказ маці параіла сыну быць пільным з украінскімі сялянамі і паведаміла, што ходзіць па ўсіх цэрквах і заказвае малебны за яго здароўе.

Канстанцін расказаў маці, як удзельнічаў у катаваннях украінскіх палонных на допытах, якія праводзілі прадстаўнікі ФСБ. У прыватнасці, ён ёй тлумачыць пра катаванне «ружачка».

 «На целе мужчыны можна зрабіць 21 ружу. Бачыла, як ружы распускаюцца? Вось так і ўздоўж косткі на ўсіх пальцах скура зразаецца зь мясам», — патлумачыў ён.

Паводле яго, калі бралі ў палон, то выклікалі прадстаўнікоў ФСБ, а пакуль тыя ехалі, «ламалі ногі (палонным), каб яны не ўцяклі».

Таццяна назвала вырадкам старога ўкраінца, у якога пры затрыманні ў тэлефоне знайшлі пералік усіх пазіцый расіян: «Вось таму я табе кажу, што нельга ім верыць. Хахлы…»

Сын яе на гэтым перабіў і паведаміў, што старога забілі да смерці гумовымі палкамі:

«Уяўляеш, колькі там удараў мусіла быць? Вось так у нас ФСБэшнікі катуюць. І яшчэ ёсьць такі метад катаванняў, калі трубу ў ср..ку ўстаўляюць і туды запіхваюць калючы дрот. Потым выцягваюць трубу і следам патроху пачынаюць выцягваць і дрот. Кажуць, што гэты метад яшчэ з Чачні».

Маці расійскага вайскоўца спытала, ці ведае ён, як «украінцы здзекуюцца» з расійскіх палонных. «Ведаю, таму зусім не шкада», — сказаў ён і дадаў, што яму вельмі падабаецца здзекавацца з палонных.

Тацяна на гэта адказала: «Калі б я туды трапіла, то таксама кайфавала б ад гэтага. Мы з табой аднолькавыя».

Пад канец размовы расійскі вайсковец сказаў, што па вяртанні некаторыя метады катавання ён выкарыстае ў дачыненні да свайго бацькі.

Канстанцін паведаміў, што пасля таго, як ён забіў 20 чалавек, яго «ўжо нават не грызе сумленне».

«Мы тут людзей забіваем», — сказаў ён, а маці ў адказ у яго запытала: «А ты ўпэўнены, што гэта людзі?»

Украінскага вайскоўца з «Азоўсталі», які здаўся ў палон, забілі, хаця паабяцалі захаваць яму жыццё

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
160