На сустрэчы з міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам Лукашэнка працытаваў даклад генпракурора Шведа, у якім той паскардзіўся, што працэнт спагнанняў складае менш за 10%, а па «шкодзе, нанесенай дзяржаве», — толькі 3,6%.

«То-бок, атрымліваецца, што правапарушальнікі павінны бюджэту больш за 300 млн рублёў, а фактычна з іх спагнана каля 11. У цяперашніх складаных умовах дзяржава не можа дазволіць сабе дараваць такія даўгі», — сказаў Лукашэнка.

Ён загадаў Хаменку да канца года «ўсё зачысціць і запатрабаваць выканання».

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12