Згодна з матэрыяламі справы, бацькі ‒ выхавальнікі дома сямейнага тыпу, з 2016 года па чэрвень 202-га ў аграгарадку Будзёнаўка жорстка абыходзіліся з дзецьмі, перададзенымі ім для выхавання: ужывалі да іх за розныя правіны фізічны гвалт.

У прыватнасці, муж і жонка перыядычна наносілі дзецям пабоі рукамі, рамянём, сабачым ланцужком, скакалкай.

У адным з эпізодаў яны закрылі 5-гадовую дзяўчынку ноччу ў падвале дома. Прымушалі дзяцей неаднаразова стаяць працяглы час у куце, а таксама стаяць, абапёршыся спінай аб сцяну з напаўсагнутымі нагамі.

Жанчыне прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у 50 базавых велічыняў.

Мужчыне прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
21