Амбасада Польшчы ў Маскве
Расійскае знешнепалітычнае ведамства абвясціла персонамі нон грата 45 польскіх дыпламатаў з амбасады Рэспублікі Польшча і генконсульстваў у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Ім загадана пакінуць Расею да 13 красавіка.
Акрамя таго, нота аб аб'яўленні персонамі нон грата была ўручаная і двум супрацоўнікам пасольства Балгарыі ў Маскве, паведамляе прэс-служба МЗС РФ.
Раней роўна столькі ж расійскіх дыпламатаў выслалі з сваіх краін Польшча і Балгарыя. Расійскі бок расцаніў высылку сваіх дыпламатаў з Польшчы як «пацверджанне свядомага імкнення Варшавы канчаткова разбурыць двухбаковыя адносіны».