19-гадовы Ціхан Клюкач быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 368 КК) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Паводле абвінавачвання, 6 верасня ён і палітзняволеная Сафія Малашэвіч удзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праспекце Пераможцаў. Сафія балончыкам з фарбай малявала на шчытах сістэмы «Рубеж», а Ціхан здымаў гэта на відэа, а потым здымаў, як яна танчыць. Ціхан атрымаў 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Сафія — 2 гады, паведамляе «Новы час».
Чытайце таксама:
«Калі б мой сын не паехаў з Соф'яй, ён бы цяпер быў дома». Як змянілася жыццё маці 18-гадовага палітвязня Ціхана Клюкача
18-гадовая Сафія Малашэвіч, што распісала «Рубяжы», у апошнім слове: Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання
Палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
12
0
0
0
1
2