Аляксандра Шапавалава, кіраўніка Берыслава, што на Херсоншчыне, узялі ў палон расійскія войскі 19 сакавіка. Яго захапілі, калі ён разам з валанцёрамі дастаўляў гуманітарную дапамогу ў Новую Кахоўку.
Аляксандр Мядзведзеў, кіраўнік Сноўска на Чарнігаўшчыне правёў у палоне тыдзень. Яго захапілі 25 сакавіка разам з сямю іншымі жыхарамі. 28 сакавіка чатырох мірных жыхароў вызвалілі, але пра лёс мэра нічога не было вядома.
Абодва мэры былі захопленыя з-за прынцыповай пазіцыі і адмовы ісці на супрацоўніцтва з расійскімі сілавікамі.
2
0
0
0
0
0