19 студзеня Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі.

Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляюць праваабаронцы.

Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 года і першапачаткова асудзілі на 30 сутак, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1