«Мы не дазволім [гэтага]. Час, калі нас можна было шантажаваць з дапамогай энерганосьбітаў, прайшоў», — сказала яна.

Прэм'ер-міністры Германіі і Італіі заявілі, што перавод аплаты за газ у рублі стане парушэннем раней заключаных кантрактаў, паколькі ў іх прапісаная валюта плацяжу. «Ніхто не будзе плаціць у рублях», — сказаў прэм'ер-міністр Славеніі Янез Янша.

У сераду Уладзімір Пуцін заявіў, што ў найбліжэйшы час Расія пяройдзе на аплату паставак газу ў Еўропу за рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0