Звольнілі Альбіну Семянчук — кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржуніверсітэта. 23 сакавіка стала вядома, што з ёй не працягнулі кантракт, піша «Белсат».

Яна прыйшла працаваць ва ўніверсітэт пасля заканчэння аспірантуры ў Акадэміі навук у 1996-м. Займалася вывучэннем гістарычнай думкі ў ВКЛ, беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік.

Раней працу ва ўніверсітэце згубілі прафесар Аляксандр Мурашоў, які ў жніўні 2020 года напісаў адкрыты ліст Лукашэнку, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Валянцін Аскірка, кандыдатка педагагічных навук, дацэнтка Марына Салтыкова-Валковіч і іншыя.

Рэктарка ўніверсітэта Ірына Кітурка таксама гісторык, раней працавала поплеч з тымі, каго цяпер звальняе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0