Базу абнаўляюць раз на тры месяцы. Каб не патрапіць у яе з пачатку сакавіка, трэба было да 21 студзеня пацвердзіць занятасць. Гэта можна зрабіць праз камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці.

З тых, хто апынуўся ў базе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць па «эканамічна абгрунтаваных тарыфах» спаганяць аплату за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду. Асабліва адчувальнымі будуць плацёжкі за апошнія дзве паслугі, для «утрыманцаў» яны вырастуць прыкладна ў пяць разоў.

Калі ў кватэры пражывае сям'я з некалькіх чалавек і аднаго з іх прызнаюць «дармаедам», то спажытыя ЖКП дзеляцца на колькасць зарэгістраваных у жыллі: прызнаны «ўтрыманцам» аплачвае сваю частку паводле поўных тарыфаў (пры ўмове, што ён — уласнік жылля), а астатнія, хто не лічыцца ў базе, — паводле льготных.

Як даведацца, ці ўключылі ў базу

Для гэтага трэба звярнуцца ў «дармаедскую» камісію па месцы рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць як па тэлефоне, так і пісьмова (звычайным лістом або па электроннай пошце).

Другі спосаб — паглядзець інфармацыю на Адзіным партале электронных паслуг (кошт паслугі — 42 капейкі). Але для гэтага спатрэбяцца логін і пароль, якія можна атрымаць у службе «адно акно» па месцы жыхарства. Гэта значыць, трэба будзе схадзіць у выканкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0