Мэр горада Ірпень у Кіеўскай вобласці Аляксандр Маркушын заявіў, што ўчора: «Атрымаў паведамленне ад акупантаў з пагрозамі майму жыццю і здароўю і фактычным патрабаваннем поўнай здачы Ірпеня». Ён апублікаваў скрыншот паведамлення ў Ватсапе, адпраўленага з расійскага нумара. 

У паведамленні сказана: «Паважаны Аляксандр, у вас ёсць магчымасць захаваць жыццё і здароўе, а магчыма, і палепшыць матэрыяльнае становішча. Калі прапанова зацікавіла, адпраўце ў адказ +. Тэрмін дзеяння прапановы 24 гадзіны».

Хто адправіў Маркушыну такое паведамленне, незразумела. Сам ён лічыць, што гэтая прапанова паступіла ад расійскага боку. Раніцай 8 сакавіка кіраўнік Ірпеня ў адказ на паведамленне адправіў мінус, а таксама праз Фэйсбук запатрабаваў, каб расійскія войскі пакінулі Ірпень.

Маркушын адказаў адмовай, паслаўшы знак «-».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0