У Кафедральным саборы ў Мінску былі затрыманыя некалькі чалавек

У Кафедральным саборы ў Мінску былі затрыманыя некалькі чалавек

У Мінску затрыманыя Аляксандр Комар, Мікалай Пяпельскі, Тэрэза Лышчык, Юрый Сталяроў, Ірына Куракіна, а таксама адбыўся ператрус у Цімура Астанава.

Сярод затрыманых учора ў Кафедральным саборы на Нямізе — уладальніца бара «Сіняя каза» Ксенія Фёдарава. Вядома, што Ксенія праходзіць хіміятэрапію. Пазней яе выпусцілі з Цэнтральнага РУУСа.

У Гомелі затрыманы 38-гадовы Яўген Галіч. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У Брэсце пасля ператрусу затрымалі Івана Сушко. Паведамляецца, што ў межах арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

У Свіслачы супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да Андрэя Зоркі

Таксама ў Свіслачы затрымалі 33-гадовага Сяргея Салаўя. У момант затрымання ён быў у гасцях. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, Сяргея затрымалі за выказванні супраць Лукашэнкі і Пуціна, супраць вайны і заклікі беларусаў не ісці супраць Украіны.

Дома ў яго знайшлі сцягі і ўкраінскі кіцель. Зорка нібыта быў у 2014 годзе ў «Азове» як перакладчык-журналіст, што не падверджана. Па папярэдняй інфармацыі, пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Артыкул, які яму інкрымінуецца, пакуль невядомы.

У Гомелі 2 сакавіка затрымалі арганізатара вандровак, сплаваў і экскурсій Ігара Галушку

Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці) за каментары ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0