Здымак ілюстрацыйны. Фота: Артур Грыгаран / «Ваяр»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Артур Грыгаран / «Ваяр»

Былыя сілавікі аб’яднання «Байпол» выступілі з заяваю, што на тэрыторыі Украіны ўжо ваююць беларусы. Беларускія ўлады трымаюць гэта ў таямніцы ад грамадства. Украінскія — таксама, каб «не справакаваць афіцыйнага поўнамаштабнага ўдзелу ў вайне» беларускага боку.

Паводле інфармацыі «Байпол», у сувязі з вялікімі стратамі расійскіх войскаў і немагчымасцю аператыўна даставіць падмацаванне, у найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе абвешчаная частковая мабілізацыя ваеннаабавязаных для адпраўкі ва Украіну.

Былыя сілавікі заклікаюць беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу ў вайне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0