Фота: president.gov.ua

Фота: president.gov.ua

«Пагаварыў з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам аб актуальнай сітуацыі бяспекі. Узгаднілі далейшыя сумесныя крокі па супрацьдзеянні агрэсару. Антываенная кааліцыя ў дзеянні!» — цытуе прэс-служба ўкраінскага лідара яго словы.

«Прэзідэнт Зяленскі сказаў, што лічыць, што наступныя 24 гадзіны будуць вырашальнымі для Украіны, і прэм'ер-міністр заявіў, што зробіць усё магчымае, каб забяспечыць Украіне абарончую дапамогу з боку Вялікабрытаніі і саюзнікаў», — прыводзяцца словы брытанскага прэм'ера.

Джонсан назваў супраціў украінскага народа гераічным.

Таксама лідары Украіны і Брытаніі дамовіліся аб далейшых цесных кантактах, і Джонсан чарговы раз пацвердзіў цвёрдую падтрымку Вялікабрытаніяй суверэнітэту Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0