Урсула фон дэр Ляен. Фота: Credit: AP

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Credit: AP

Сярод іншага Урсула фон дэр Ляен адказала на пытанне, наколькі далёка варта Еўрасаюзу заходзіць у праявах салідарнасці з Украінай. З адказу вынікае, што максімальна далёка: 

«У гэтай краіне падзяляюць нашы каштоўнасці, там абараняюць нашы прынцыпы. Украінцы хочуць жыць у мірнай дэмакратыі, а Расія нападае на яе. Таму Украіна заслугоўвае нашай поўнай салідарнасці, і яна яе ўбачыць». 

Прытым гаворка ідзе нават пра афармленне кандыдацтва на ўступленне ў Еўрасаюз: 

«Украіна ўдзельнічае ў некаторых еўрапейскіх працэсах, напрыклад, у інтэграцыі ўкраінскага рынку ў Адзіны рынак ЕС. Мы вельмі цесна супрацоўнічаем, напрыклад, у энергетыцы, у іншых галінах.

З часам Украіна павінна ўступіць у Еўрасаюз, гэтая краіна — адна з нас, і мы хочам бачыць яе ў еўрапейскай сям'і».

Прытым вайна з Расіяй безумоўна памяняе і аблічча самога Еўрасаюза. Паводле Урсулы фон дэр Ляен:

«Перш за ўсё, цяпер у наяўнасці беспрэцэдэнтнае супрацоўніцтва і згуртаванасць усіх дэмакратычных краін. Побач з намі амерыканскія сябры, Вялікабрытанія, Канада. Да нас далучыліся Японія, Паўднёвая Карэя, многія іншыя. Аўстралія таксама ўваходзіць у гэтую групу, што паказвае: мы разам становімся на абарону дэмакратыі ў Еўропе.

Важна, каб мы абаранялі наш мірны парадак, парадак, заснаваны на правілах. Мы павінны дакладна заявіць: Еўрасаюз не пацерпіць на еўрапейскай зямлі зневажання нашых каштоўнасцяў».

Што да Уладзіміра Пуціна, то давяраць яму Еўропа ўжо ніколі не зможа. Тут ніякіх сумневаў у старшыні Еўракамісіі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0