Так выглядала сёння пасольства Украіны ў Мінску.

Так выглядала сёння пасольства Украіны ў Мінску.

Усе цэнтральныя вуліцы сталіцы былі запоўненыя аўтамабілямі, якія сігналілі. У некаторых аўтамабілях людзі ўключалі гімн Украіны. Як гэта выглядала, можна бачыць на відэа.

Разганялі людзей сілавікі як у чорнай, так і ў аліўкавай форме без знакаў адрознення. Яны атачалі людзей і хапалі каго маглі. Затрымлівалі перш за ўсё маладых мужчын, людзей старэйшага веку не чапалі. Да 17.20 сілавікі выцеснілі мінчукоў ад Генштаба.

Каля Генштаба пры гэтым дзяжурылі бронеаўтамабілі.

Людзі збіраліся і скандавалі «Не вайне!» таксама на Нямізе, праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і Машэрава, вуліцах Багдановіча і Куйбышава, у парку між Генштабам і Свіслаччу, на Асмолаўцы.

Людзі працягваюць несці кветкі да ўкраінскага пасольства, уся агароджа ўвешаная кветкамі. Калі пасольства дзяжураць сілавікі, стаіць амапаўскі аўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0