Цана на ф'ючарсы на нафту WTI з пастаўкай у сакавіку на Нью-Ёркскай таварнай біржы расце на 1%, да $91,2 за бараль.

Росту попыту на сыравіну спрыяла геапалітычная напружанасць ва Усходняй Еўропе і на Блізкім Усходзе. У выніку сёлета ф'ючарсы на Brent і WTI выраслі прыкладна на 18% і 21% адпаведна.

Павелічэнне паставак нафты на рынак краінамі АПЕК+ не змагло перашкодзіць нафце працягнуць рост сёмы тыдзень запар. Міністры АПЕК+ на гэтым тыдні зацвердзілі павелічэнне здабычы ў сакавіку на ўзроўні 400 тыс. бараляў у суткі, як і было запланавана раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0