Яго сястра, якая сустрэлася з ім некалькі дзён таму, распавяла, што Мікалай знаходзіцца ў камеры адзін, паведамляе «Новы час».

«Яго назваліі «схільным да экстрэмізму» і павесілі таблічку над ложкам. Умовы і стаўленне нельга назваць добрымі. Асвятленне ў камеры дрэннае, чытаць можна з цяжкасцю. Мікалай скардзіцца на праблемы са зрокам — мабыць, адбіваецца апёк, які ён атрымаў у мінулым годзе, калі іх на Акрэсціна залівалі хлёркай. Але ў аглядзе і дапамозе афтальмолага яму было адмоўлена.

Увесь час гарлапаніць радыё. Карэспандэнцыю аддаюць далёка не ўсю: тэлеграмы [з віншаваннямі] з днём нараджэння ад многіх не дайшлі, атрымаў толькі 3 штукі. Пазбавілі магчымасці адказваць на лісты, забраўшы паперу і асадкі.

Папрасіў выпісаць яму прэсу. У Міколы ўжо ёсць спагнанне ў выглядзе вымовы за тое, што ен нешта зрабіў несвоечасова — пры тым, што ў яго няма гадзінніка, і час удакладніць няма ў каго. Ён лічыць, што прыдзірлівае стаўленне адміністрацыі і аховы можа быць абумоўленае жаданнем знайсці нагоду для змяшчэння яго ў ШІЗА».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0