Як толькі каробка з пасылкай апынулася на падлозе кухні, на яе заскочыў чатырохгадовы кот Макс. Пасля ёй зацікавіліся старэйшыя браты Макса: Джордж і Лэнда. Жывёлы пачалі вайну за права сядзець на каробцы, у якой па чарзе перамагалі, піша выданне Mirror.

На адмысловай старонцы ў Фэйсбуку людзі з усяго свету прапаноўваюць свае рашэнні: напрыклад, зрабіць падкоп пад каробку або замовіць яшчэ тры блэндары, каб кожнаму кату знайшлося месца.

Неўзабаве на Джэсіку і Нікі выйшлі прадстаўнікі кампаніі-вытворцы тэхнікі і даслалі другую ўпакоўку, ідэнтычную першай. Але гэта не вырашыла праблему, бо каты занялі абедзве каробкі. Гісторыя працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0