Фота: @sotavision

Фота: @sotavision

Першапачаткова з паведамлення «Белавія» можна было зрабіць выснову, што рэйсы адмяняюцца як мінімум да 10 студзеня.

«Паважаныя пасажыры! Змена даты вылету па ўсіх авіябілетах, аформленых на прамыя рэйсы «Белавія», якія вылятаюць з Мінска ў пункты Казахстана і назад па 10.01.2022 уключна, можа быць зроблена без спагнання дадатковай аплаты ў межах аднаго класа абслугоўвання на прамыя рэйсы «Белавія», якія вылятаюць у/з Казахстана па 31.01.2022 уключна. Для змены даты вылету, калі ласка, звяртайцеся па месцы набыцця авіябілета», — гаворыцца на сайце.

Як пісаў тэлеграм-канал @sotavision рэйсы з Мінска ў Алматы, магчыма, будуць перанесеныя ў Нур-Султан. Канчатковае рашэнне, як паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі, будзе прынята не раней, чым заўтра. А пакуль пасажыраў адмененага рэйса ў Алматы размяшчаюць у гасцініцы.

Таксама Мінстранс заявіў, што «палёты ў аэрапорты Казахстана будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца».

Пазней Мінскі аэрапорт паведаміў, што згодна з рашэннем Дэпартамента па авіяцыі і Мінтранса, кампанія прыняла рашэнне адмяніць усе рэйсы да таго моманту, пакуль сіутацыя ў Казахстане не нармалізуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0