— Міністэрства аховы здароўя разглядае пытанне аб тым, каб з наступнага года ўводзіць абавязковую вакцынацыю дзяцей з 12-гадовага ўзросту са згоды бацькоў , — распавяла Ярмак.

Паводле слоў галоўнага санітарнага ўрача Мінска, як мяркуецца, для юных грамадзян будуць выкарыстоўваць прышчэпку «Спутнік V» у пяціразовым развядзенні, як гэта адбываецца ў Расіі.

— Магчыма, будуць яшчэ і імпартныя вакцыны, па якіх цяпер Міністэрства аховы здароўя разглядае закупкі. Прычым гаворка ідзе не абавязкова пра расійскія ці кітайскія прэпараты. Якія гэта будуць вакцыны, у бліжэйшы час паведаміць міністэрства, — адзначыла Ярмак.

Стала вядома, калі будзе гатовая беларуская вакцына ад кавіду

«Выберыце дзве гэтыя стравы». Як пазбегнуць пераядання ў навагоднюю ноч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0