«Цяпер этап узгаднення, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са спіса, — гаворыць Франак Вячорка. — 5-ы пакет — адказ на міграцыйны крызіс. Яшчэ тыдзень таму планавалася адкласці санкцыі на снежань, але міністры вырашылі не чакаць.
Пад санкцыі могуць трапіць «Белавія» і кампаніі, якія абслугоўваюць дастаўку мігрантаў. Стала вядома, што рэйсы з Ірака і іншых краін будуць цяпер прымаць не толькі ў Мінскім аэрапорце, але таксама ў рэгіёнах».
Як паведамляў на пачатку лістапада карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк, пад санкцыі трапяць асобы, адказныя за арганізацыю ці дапамогу беларускім уладам у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС. У спіс таксама могуць патрапіць яшчэ тры буйныя банкі.
Чакаецца, што пяты пакет санкцый можа быць абвешчаны да сярэдзіны лістапада.