Легкавік Renault на вялікай хуткасці сышоўся ў лабавым сутыкненні з аўтобусам.

ДТЗ здарылася 14 ліпеня пад Атоліна (Мінскі раён). На легкавіку Renault вярталіся з працы маладыя людзі, кожнаму з каторых не было яшчэ і трыццаці гадоў. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца Renault парушыў хуткасны рэжым і на закрытым павароце лоб у лоб сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам, паведаміў Мікалай Канопка, які часова выконвае абавязкі намесніка начальніка ДАІ УУС Мінскага райвыканкаму. У легкавіку, ад якога амаль нічога не засталося, ніхто не выжыў. Паводле кіроўцы аўтобуса, хуткасць Renault складала каля 100 км/г. На момант сутыкнення ў аўтобусе знаходзілася каля 40 пасажыраў, з іх ніхто не пацярпеў.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0