«Гэта факт, мы бачым, што гэтыя (урадавыя) сілы не змаглі абараніць краіну. І ўсё адбылося хутчэй, чым мы чакалі», — сказаў Блінкен у эфіры тэлекампаніі CNN.

Адначасова Блінкен сцвярджае, што адміністрацыя Байдэна разумела, наколькі моцныя мяцежнікі-ісламісты: «Мы ўвесь гэты час ведалі, мы ўсе, уключаючы прэзідэнта, увесь гэты час казалі, што «Талібан» цяпер у найлепшым становішчы з 2001 года […] І мы бачылі, што ён вельмі нават здольны пайсці ў наступ і пачаць адваёўваць краіну».

Прэзідэнт Байдэн яшчэ ў ліпені казаў, што афганскія ўрадавыя сілы павінны справіцца з талібамі.

Аднак заходнія СМІ пішуць пра слабасць афганскай арміі.

«46 батальёнаў-зданяў, па 800 чалавек у кожным», — такія падлікі неназванага заходняга дыпламата, які працаваў у Кабуле, прыводзіць Францыя, газета Le Mond.

Гаворка пра мёртвыя душы ў афганскай арміі, дакладней, аб цэлых падраздзяленнях, якія вышэйшыя чыны стваралі на паперы, каб атрымліваць на іх грошы ад амерыканцаў.

Некаторыя эксперты нават мяркуюць, што на самай справе колькасць сілавых структур празаходняга ўрада Афганістана не дацягвала і да паловы з намінальных 350 тысяч чалавек.

Мноства выданняў свету піша ў гэтыя дні, што адна з галоўных прычын вокамгненнай перамогі талібаў — гэта павальная карупцыя ў арміі і паліцыі.

Талібы, у сваю чаргу, заклікалі да міру і абяцаюць не чапаць замежнікаў.

Афіцыйны прадстаўнік палітычнага бюро «Талібан» Мухамад Наім сказаў у інтэрв'ю тэлекампаніі Al Jazeera, што талібы хочуць жыць у міры з іншымі краінамі, якія не маюць намер умешвацца ў справы суседзяў і разлічваюць у адказ на неўмяшальніцтва ў справы Афганістана.

Мухамад Наім запэўнівае, што талібы гарантуюць бяспеку грамадзян і замежных місій у Афганістане, а таксама гатовыя да дыялогу з усімі палітычнымі фігурамі ў краіне.

Наім таксама сказаў у тэлеінтэрв'ю, што талібы будуць паважаць і правы жанчын і меншасцяў — але толькі ў рамках шарыяту.

Пра форму дзяржаўнага ладу ў Афганістане, па словах прадстаўніка «Талібана», пераможцы абвесцяць у найбліжэйшы час.

Экс-прэзідэнт Афганістана Хамід Карзай запісаў відэазварот: з'явіўшыся ў кадры з трыма маленькімі дочкамі, ён сказаў жыхарам Кабула, што застаецца побач з імі разам са сваёй сям'ёй.

«Мы спадзяёмся, што праблемы нашай краіны і нашай сталіцы вырашацца добрым, мірным шляхам», — сказаў Карзай.

«Я заклікаю Ісламскі рух «Талібан», дзе б яны ні былі, забяспечыць захаванасць жыцця і ўласнасці людзей — як нашых сіл бяспекі, так і сіл талібаў», — сказаў ён.

Карзай заняў пасаду прэзідэнта ў 2001 годзе, у год уводу ў краіну амерыканскіх войскаў, і заставаўся на ім да 2014-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?