Міністр нагадаў аб тым, што Літва заклікала краіны Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, і адзначыў, што спыненне пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў праз літоўскія парты — не адзіная прапанова.

Па словах Габрыэлюса Ландсбергіса, пад санкцыі могуць трапіць і іншыя галіны беларускай эканомікі. Напрыклад, вытворчасць алкагольных напояў. Па словах кіраўніка літоўскага замежнапалітычнага ведамства, экспарт алкаголю прыносіць беларускаму боку «значны даход».

Паводле звестак Белстата, летась толькі ў Літву моцных спіртных, віна і піва экспартавалі на 11 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0