Грамадзяне Паўночнай Карэі заклапочаныя, што іх лідар можа мець праблемы са здароўем, піша The Wall Street Journal.

Чытайце таксама: Кім Чэн Ын пачаў худнець

Аднак страта вагі Кім Чэн Ынам можа мець палітычны падтэкст. Гэта стварае вобраз таго, як лідар пакутуе разам са сваімі грамадзянамі, якія сутыкаюцца з харчовым і эканамічным крызісам.

Нядаўна Кім Чэн Ын прызнаў, што для Паўночнай Карэі надыходзяць цяжкія час, і заклікаў лідараў краіны вырашыць харчовы крызіс. Недахоп ежы Кім Чэн Ын патлумачыў неўраджаямі, якія мінулым летам выклікалі тайфуны.

«Мы не можам выключаць таго, што Кіім Чэн Ын схуднеў па рэкамендацыях доктара, — сцвярджае Нам Сон Ук, прафесар паўночнакарэйскіх даследаванняў у Карэйскім універсітэце Паўднёвай Карэі. — Аднак яго рэжым імкнецца выклікаць сімпатыю грамадскасці да лідара па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі».

Стан здароўя Кім Чэн Ына і яго папярэднікаў ужо доўгі час выклікае глабальныя спекуляцыі, якія ўскладняюцца ізаляванасцю рэжыму і адсутнасцю інфармацыі. Такая ўвага мае падставы: раптоўная смерць кіраўніка Паўночнай Карэі можа выклікаць глыбокі палітычны крызіс, а таму ЗША, іх саюзнікам і Кітаю прыйдзецца рыхтавацца да патоку бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0