Справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Карсюк. Абвінавачанага абараняла адвакатка Таццяна Шымуль. Бок абвінавачання падтрымлівала пракурорка Мацюшка.
Аляксея Спірыдонава прызналі вінаватым у тым, што з 22 ліпеня па 24 верасня 2020 года ён пісаў у тэлеграм-чатах паведамленні, якія былі накіраваныя на дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак. Гэтыя дзеянні пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарту. Там жа ён размясціў і захаваў тэкст і фота з выказваннямі палітычнага характару.