Актыўную ролю ў «ваенным перавароце» ў Беларусі «спрабавалі граць» ЗША. Такую заяву ў эфіры тэлеканала «Россия 1» зрабіў дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў.
Бортнікаў адзначыў, што аб датычнасці Злучаных Штатаў сведчаць матэрыялы, якія былі атрыманыя ў выніку затрымання Юрыя Зянковіча і Аляксандра Фядуты і іншых у Маскве.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што цяпер беларускія следчыя сумесна з КДБ высвятляюць, наколькі актыўна былі задзейнічаныя ЗША. І толькі пасля завяршэння гэтай працы можна будзе рабіць высновы.
Таксама Бортнікаў падкрэсліў, што ў Беларусі планаваўся менавіта ваенны пераварот.
Нагадаем, раней Лукашэнка распавёў аб тым, што на яго і яго сыноў рыхтаваўся замах. Па словах палітыка, да гэтага датычныя ФБР і ЦРУ.
0
0
0
0
0
0