Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку 2021 года склала 1384,7 рубля, паведамляе Белстат.
У лютым гэтага года сярэдняя заработная плата работнікаў была 1277,1, а ў студзені — 1290. Даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў).
Сярэдняя зарплата ў сакавіку пасля ўсіх абавязковых вылікаў склала каля 1191 рубля. У пераліку ў даляры па сярэднім курсе Нацбанка ў сакавіку гэтая сума складае каля 457 даляраў.
Сярод рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдні заробак мінчукоў у сакавіку дасягнуў 2062,9. У Мінскай вобласці сярэдні заробак склаў 1337,5, Гомельскай — 1196,3, Гарадзенскай — 1176,1, Берасцейскай — 1157,3, Віцебскай — 1121,3, Магілёўскай — 1102,7.