На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведамляе БелТА са спасылкай на Гідрамет.

Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с, днём месцамі па ўсходзе да 22 м/с.

Уначы ад нуля да мінус 6, па ўсходзе краіны — мінус 7-9. Днём будзе ад мінус 2 па ўсходзе да +8 на Берасцейшчыне.

У Мінску, паводле meteoinfo.by, раніцай моцны снег. Удзень умераны мокры снег і 0+2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0