Dev.by

Dev.by

Дырэктар мінскага офіса PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч быў затрыманы 2 верасня мінулага года разам з трыма іншымі супрацоўнікамі кампаніі. Спачатку ім было прад'яўленае абвінавачванне ў крадзяжы 107 тысяч рублёў з бюджэту. Пазней іх абвінавацілі ў махлярстве — работнікам PandaDoc пагражала ад 3 да 10 гадоў турмы. Менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў да гэтага часу застаецца пад вартай.

11 кастрычніка пасля вядомай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ Рабцэвіча перавялі, як тады паведамлялася, пад хатні арышт. 

Адразу пасля выхаду з СІЗА Рабцэвіч даў інтэрв'ю БТ, у якім падзяліўся планамі аб стварэнні ІТ-кампаніі:

«Ёсць ідэя пабудаваць кампанію ў ПВТ з дапамогай калег, сяброў і працаваць у гэтай юрысдыкцыі. На дадзены момант там створаны ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, развівацца, будаваць будучыню разам».

Як удалося высветліць dev.by, Рабцэвіч зарэгістраваў новую кампанію 23 кастрычніка. Называецца яна «ПЦІ Салюшнс».

Паводле выпіскі з АДР, ТАА «ПЦІ Салюшнс» займаецца «дзейнасцю ў галіне камп'ютэрнага праграмавання». Статутны фонд — 1000 рублёў. Уласнік і кіраўнік — Дзмітрый Рабцэвіч. Юрыдычны адрас «ПЦІ Салюшнс» супадае з юрыдычным адрасам PandaDoc-Мінск, вул. Кірава, д. 8, памяшканне 7.

«Пці Салюшнз» можна знайсці ў базе кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ.

Адкрытых вакансій у новай кампаніі Рабцэвіча нам знайсці не ўдалося.

Dev.by звязаўся з Дзмітрыем Рабцэвічам і папрасіў расказаць пра новую кампанію. Ён сказаў, што пакуль не каментуе, але, магчыма, зможа даць каментар на працягу 1-2 тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0