Так, беларуская дыяспара пры падтрымцы Фонду «Беларусь-2020» і ўладаў Беластока паднялі ў неба над горадам 30-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

А вось так сёння ноччу выглядае Даўгава (Дзвіна) у Рызе, сталіцы Латвіі.

А гэта — штаб-кватэра кіруючай шведскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

На набярэжнай Тэль-Авіва сабраліся 50 чалавек, каб прыняць удзел у музычным шэсці з велізарным нацыянальным сцягам Беларусі. Яго арганізаваў рух «Ізраіль за свабодную Беларусь».

Традыцыйна падтрымалі беларусаў у Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу. 

А вось што плануецца заўтра:

— Прэзідэнцкі палац у Вільні ўпрыгожыць падсвятленне ў колерах нацыянальнага сцяга Беларусі.

— Самы высокі будынак Варшавы падсвецяць у бел-чырвона-белых колерах. Акрамя таго, нацыянальны сцяг Беларусі падымуць над гарадской Ратушай.

Дзень салідарнасці, сярод іншага, паказвае, што беларусы свету гатовыя падхапіць нацыянальны сцяг, калі лукашэнкаўцы прызнаюць яго экстрэмісцкім на тэрыторыі РБ.

Высылайце нам фота і відэа Дня салідарнасці ў тэлеграм @NashaNivaBot або на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0