У Беларусі з'явіліся яшчэ двое палітычных зняволеных.

Гэта Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч, якія 6 верасня на «Маршы адзінства» ў Мінску малявалі балончыкам з фарбай па шчытах спецсродкаў загароджвання.

Ціхана і Сафію абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Яны ўтрымліваюцца ў СІЗА Жодзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0