Tut.by

Tut.by

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў днямі пакінуў раду дырэктараў БСБ Банка, у якую ўвайшоў у 2019 годзе, піша Tut.by.

Баскава змяніў Аляксандр Галаў. Цяпер ён уваходзіць у назіральную раду Франсабанка. Апошнія 15 гадоў Галаў працаваў у Нацбанку на кіруючых пасадах.

Старшынёй рады дырэктараў БСБ Банка з'яўляецца Надзея Ермакова. Яна прыйшла сюды ў 2017 годзе на фоне разборак БСБ Банка з Нацыянальным банкам.

У раду БСБ Банка таксама ўваходзяць намеснік дырэктара кампаніі «Сем пагоркаў Бел» Сяргей Кагановіч і банкір са шматгадовым стажам Анатоль Усцінчык.

У 2020 годзе Кагановіч і Баскаў сталі ўладальнікамі акумулятарнага завода пад Брэстам.

Апошнім часам Дзмітрый Баскаў быў фігурантам шэрагу скандалаў. У прыватнасці, яго апазналі сярод удзельнікаў бойкі на «плошчы Пераменаў», пасля якой атрымаў сур'ёзныя траўмы і памёр Раман Бандарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0