Людзі зніклі ў раёне дзвюх горных вёсак на поўдні Нагорнага Карабаху, вакол якіх у апошнія некалькі дзён разгарэўся канфлікт, піша ВВС.

Міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі позна ўвечары ў сераду пацвердзіла, што яму дагэтуль невядомы лёс 73 чалавек, якія знаходзіліся ў раёне гэтых дзвюх вёсак.

Адначасова вайскоўцы заявілі, што чуткі аб значна большай колькасці зніклых — да 171 чалавека — не адпавядаюць рэчаіснасці.

Канфлікт вакол вёсак Хцаберд і Хін Тахер (азербайджанскія назвы — Чайлаккала і Кёхне Таглар) у гарах на поўдні Карабаха разгарнуўся на мінулых выходных.

Гэтыя вёскі апынуліся фактычна ў тыле азербайджанскай арміі, але на момант заканчэння вайны 10 лістапада ў іх заставаліся армянскія ўзброеныя атрады добраахвотнікаў.

На выходных азербайджанскія вайскоўцы рушылі ў гэтыя вёскі, каб узяць іх пад кантроль.

Завязаўся бой, у выніку якога некалькі дзясяткаў армянскіх добраахвотнікаў, мяркуючы па розных звестках з месца падзей, былі акружаныя і здаліся.

Аднак сувязь з дзясяткамі армянскіх байцоў, як сцвярджаюць Сцепанакерт і Ерэван, знікла.

У сераду частка з іх — каля 30 чалавек — выйшла да сваіх, і высветлілася, што азербайджанскія вайскоўцы, раззброіўшы іх, праводзілі да базы расійскіх міратворцаў і адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0