Жыхарам Еўропы ў сувязі з пандэміяй рэкамендуецца па магчымасці збірацца на Каляды і Новы год на вуліцах. Такі пункт змяшчаецца ў рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, выпушчаных спецыяльна напярэдадні святаў, піша РБК.

Пры гэтым рэкамендуецца насіць маскі і трымаць дыстанцыю. Для святкавання ў памяшканні варта паклапаціцца, каб у ім збіралася не занадта шмат людзей, а само памяшканне добра вентылявалася — гэта знізіць рызыкі заражэння.

У СААЗ патлумачылі, што святы ў памяшканні нават невялікімі групамі небяспечныя: звычайна ў такіх кампаніях прысутнічаюць людзі рознага веку і з розных сем'яў. 

На думку арганізацыі, з-за невыканання мер прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі падчас святаў у першыя тыдні і месяцы 2021 года ў Еўропе магчымыя новыя ўспышкі COVID-19.

СААЗ рэкамендавала таксама адмяніць калядныя кірмашы і масавыя святочныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0