Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з прапановамі па перапрацоўцы плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Іх прадставілі міністр абароны Віктар Хрэнін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Аляксандр Вальфовіч, піша БелТА.

Пул першага

Пул першага

Лукашэнка нагадаў, што яшчэ раней былі дасягнутыя дамоўленасці аб тым, каб асучасніць, актуалізаваць план прымянення сумеснай групоўкі войскаў з улікам сітуацыі на заходніх межах і ў свеце наогул.

«Сёння я хацеў бы пачуць, што новага ў сувязі з перапрацаванымі дакументамі і што трэба будзе нам яшчэ зрабіць (калі неабходна), бо нагнятанне абстаноўкі ідзе. Як бы мы тут ні заяўлялі, як бы нас ні закалыхвалі і кіраўніцтва ЗША, а цяпер і кіраўніцтва NATO. Кажуць, апраўдваючыся, што не, гэта мы проста так трэніруемся. Але мы людзі ваенныя. Калі нават трэніруемся, то, значыць, для чагосьці. Таму нам супакойвацца нельга. Нават калі ў нас за спінай знаходзіцца сапраўды магутная армія, як кажуць, другая армія ў свеце, вельмі магутная. Але тым не менш нам супакойвацца нельга», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0