«Коммерсантъ»

«Коммерсантъ»

Ваенна-марскі флот Расіі ўпершыню за 10 гадоў правядзе вучэнні з краінамі НАТА. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Чарнаморскага флоту.

У вучэннях «АМАН-2021», якія пройдуць ля берагоў Пакістана ў акваторыі Карачы, возьмуць удзел ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Турцыя, Філіпіны, Малайзія, Шры-Ланка, Інданезія.

Расію прадставіць фрэгат, патрульны карабель, выратавальнае буксірнае судна, падраздзяленне марской пяхоты, атрад размініравання і верталёт марскога базавання.

Апошні раз расійскія караблі бралі ўдзел у манеўрах з краінамі НАТА ў 2011 годзе ля берагоў Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0