Алег Яфрэменка. Фота: Віцебская вясна.

Алег Яфрэменка. Фота: Віцебская вясна.

9 снежня суд Першамайскага раёна Віцебска завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага віцябляніна Алега Яфрэменкі.

Суд прызнаў яго вінаватым у злачынстве паводле артыкулу 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў»), паведамляе «Віцебская Вясна».

Суддзя Наталля Карабліна асудзіла Алега Яфрэменку на пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры з паловай гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Час знаходжання пад вартай ад 16 верасня залічаны ў час адбывання пакарання.

Таксама суд задаволіў пазоў пацярпелага супрацоўніка МУС, які патрабаваў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Гэта трэці па ліку працэс па крымінальных справах паводле артыкулаў 364 КК і 366 КК ( ужыванне гвалту да супрацоўнікаў МУС і службовых асоб) у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў у Віцебску. Прысуд, вынесены Яфрэменку суддзёй Карабліной, на сёння самы жорсткі.

У апошнім слове абвінавачаны яшчэ раз выбачаўся перад пацярпелым, які пасля падсечкі, зробленай Яфрэменкам падчас сутыкнення пратэстоўцаў з сілавікамі 13 верасня, упаў і падрапаў далоні. Папрасіў Яфрэменка прабачэння і ў сваёй жонкі, якая засталася адна з малым сынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0