БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, піша БелТА.

«Я так думаю (не ведаю, ці падтрымаеце вы, ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які б кантраляваў галоўныя напрамкі нашага развіцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, парадак дня Усебеларускага народнага схода будзе канчаткова сфарміраваны пасля калядных святаў. Само мерапрыемства пройдзе ў канцы студзеня-пачатку лютага.

Лукашэнка таксама прапанаваў абіраць дэлегатаў на пяцігадовы тэрмін. Роля іх будзе значна вышэйшая.

«Калі растварыць паўнамоцтвы прэзідэнта, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў, — падкрэсліў ён. — Я прыхільнік таго, каб усё вырашалі вы. Народ павінен вырашаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0