burst.shopify.com

burst.shopify.com

У Мінску каля 14:35 пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам. 

Праблемы такія ж, як і ў мінулыя нядзелі: сайты альбо зусім не загружаюцца, альбо гэта адбываецца з вялікай часовай затрымкай. Месенджары, адпаведна, таксама працуюць з перабоямі — медыя-файлы прапампоўваюцца не ва ўсіх, паведамленні могуць не прыходзіць і не адпраўляцца. З фіксаванай сувяззю праблем на момант публікацыі нататкі няма, таксама працуе 2G-сувязь.

У А1 сказалі TUT.by:

— Паважаныя абаненты! У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 20 верасня на тэрыторыі Мінска зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы інфармацыі або часовай недаступнасці паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0