Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Пасол Беларусі ў Нідэрландах Андрэй Еўдачэнка заявіў, што ў інтэрв'ю, якое ён даў нідэрландскаму тэлеканалу, яго адказы «былі далёка не іншыя пытанні». Ён таксама абвінаваціў журналіста, які гутарыў з ім, у «ангажаванасці і безадказнасці». Сюжэт з заявай Еўдачэнкі быў паказаны ў эфіры «Беларусь 1», піша TUT.by.

— Здымка вялася ў нашым пасольстве, яна працягвалася каля трох гадзін. Мая прамая гутарка заняла прыкладна 1 гадзіну 20 хвілін. У адпаведнасці з нашай дамоўленасцю ў вячэрнім эфіры павінна было выйсці поўнамаштабнае 20-хвіліннае інтэрв'ю без якіх-небудзь уставак, перапынкаў або інтэрпрэтацый. У выніку тое, што выйшла на экраны, вельмі моцна расчаравала. Фактычна мяне выкарыстоўвалі як шырму для іх уласнай праграмы. Я з'яўляюся на экране толькі тры разы, у суме гэта прыкладна 30 секунд. Больш за ўсё мяне здзівіла і абурыла тое, што многія рэчы былі змяшаныя, парэзаныя, пераблытаныя. Мае адказы падставілі пад іншыя пытанні, — сказаў Андрэй Еўдачэнка.

У прыватнасці, ён адзначыў, што адказ «Я падпарадкоўваюся волі беларускага народа» гучаў зусім не на тое пытанне, як гэта прадставіў канал.

— Гэты адказ быў на прамое пытанне: «А вы, спадар амбасадар, з'едзеце з краіны знаходжання назад дадому, калі гэтага запатрабуе беларускі народ?» Я адказаў, што падпарадкоўваюся волі беларускага народа. Вы ведаеце, якое пытанне прыставілі да гэтага адказу.

Еўдачэнка таксама паведаміў, што напісаў ліст у рэдакцыю, у якім звярнуў увагу «на ангажаванасць і безадказнасць» журналіста.

— Я казаў перад інтэрв'ю, што сітуацыя ў Беларусі досыць складаная і яна не прадугледжвае нейкага спрошчанага аналізу або падыходу, нейкіх стэрэатыпных заяў. На жаль, усё было зроблена з дакладнасцю да наадварот. Нягледзячы на тое, што мясцовая прэса называе сябе свабоднай, незалежнай і аб'ектыўнай, якраз аб'ектыўнасці ў рэальнай ацэнцы сітуацыі ў многіх выпадках і не хапае, — заявіў Еўдачэнка.

Нагадаем, пасол Беларусі ў Нідэрландах Андрэй Еўдачэнка ў інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу выказаў сваю пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Ён заявіў, што выступае за дыялог паміж рознымі палітычнымі сіламі ў краіне і асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Еўдачэнка таксама адзначыў, што Святлана Ціханоўская не падыходзіць на ролю лідара краіны.

— Калі большасць насельніцтва Беларусі ўсё ж захоча адстаўкі прэзідэнта? — запыталіся ў пасла.

— Тады я паслухаю людзей, — адказаў Еўдачэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?