Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці ў Беларусі сустрэчу Папы Рымскага Бенедыкта XVI і Патрыарха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла.

Пра гэта, як заявіў журналістам прэзідэнт, ішла гаворка напярэдадні, падчас яго сустрэчы з пантыфікам.

"Літаральна папа рымскі сказаў: магчыма, Гасподзь адчыніць гэтыя дзверы, і ў хуткім часе мы сустрэнемся", — сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, ён расказаў папу рымскаму пра сваю нядаўнюю сустрэчу з патрыярхам Кірылам.

"Я яму сказаў, што сёння ёсць унікальны шанц зблізіць пазіцыі. Я хацеў, каб кіраўнікі цэркваў маглі сустрэцца і абмеркаваць праблемы. Калі такая сустрэча адбудзецца, то няхай яна адбудзецца ў Беларусі — не толькі геаграфічным цэнтры Еўропы, але і там, дзе сходзяцца асноўныя хрысціянскія рэлігіі", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле словаў кіраўніка беларускай дзяржавы, Папы Рымскі знае пра гэту ідэю.

"Я бачыў яго зацікаўленасць, - адзначыў прэзідэнт, - і ён мне сказаў: Госпад, магчыма, адчыніць гэтыя дзверы, і мы ў хуткім часе сустрэнемся ".

Ён зазначыў, што на сустрэчы з папам рымскім яны "абмеркавалі многія праблемы, гаварылі пра ўзаемаадносіны рэлігій". "Мы абмеркавалі ўзаемаадносіны нашых Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў", — сказаў Лукашэнка.

Распавядаючы пра гутарку з Бенедыктам XVI, Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што былі абмеркаваныя пытанні ўзаемаадносінаў праваслаўнай цэркваў, а таксама становішча Беларусі ў свеце.

"Час праляцеў імгненна. Папа – цудоўны, добры і вельмі сумленны чалавек, з якім вельмі прыемна гутарыць", - дадаў прэзідэнт.

Ён рассказаў таксама Бенедыкту XVI пра сваю сустрэчу з Патрыярхам Кірылам, на што кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заўважыў, што гэта яго добры сябра.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?