На штрафной стаянцы на вуліцы Алешава аўто з масавых акцый займаюць некалькі шэрагаў. Некаторыя з іх цэлыя, а частка — з пакамечанымі ад удараў крыламі і дзверцамі, пабітым ці цалкам вынесеным шклом. Гаспадарам іх пакуль не аддаюць.
Такія аўтамабілі на Алешава прывозяць кожны дзень. Тое ж — на іншых штрафстаянках Мінска.
У гэта аўто, магчыма, стралялі гумовымі кулямі.
Характэрнае пашкоджанне — выбітая шыба з боку кіроўцы.
0
0
0
0
0
0